У Брэсце пракуратура закрыла развіццёвы цэнтр для дзяцей і дарослых
Навучанне, ілюстрацыйнае фота
Пракуратура Брэсцкай вобласці прыпыніла дзейнасць прыватнай арганізацыі, дзе праводзілі развіццёвыя заняткі. Для закрыцця цэнтра знайшліся дзве прычыны.
Фірма займалася праграмамі дадатковай адукацыі: там ладзіліся комплексныя і творчыя развіццёвыя заняткі для дзяцей і дарослых, спектаклі і арт-вечарынкі. Але кіраўнікі, як кажуць у пракуратуры, не падалі свае праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага гарвыканкама для ўзгаднення.
Таксама пракуроры заявілі, нібы ў памяшканнях для заняткаў выявіліся парушэнні санітарна-эпідэміялагічных і супрацьпажарных нормаў.
Гарадскі пракурор вынес прадпісанне на адрас дырэктара прадпрыемства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.