У цэнтры Мінску гулялі тры казы (фота)
Пад вечар 20 ліпеня ў цэнтры Мінску мінакі нечакана пабачылі трох козаў. Як інфармуе БЕЛТА, дзве цёмныя казы і адна белая гулялі ў раёне чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў.
Не зважаючы на правілы дарожнага руху, жывёлы прайшлі ад аўтавакзала "Цэнтральны" да рэстарана "МакДональдс". Па дарозе яны ласаваліся кветкамі з вазонаў і кветнікаў, а таксама выпрошвалі пачастунак у людзей.