У цэнтры Ушачаў усталёўваюць помнікі Рыгору Барадуліну і Васілю Быкаву
У цэнтры Ушачаў усталёўваюць помнікі народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну (1935 — 2014) і народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву (1924 — 2003), піша ў Facebook журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. Абодва — ураджэнцы Ушацкага раёна. Яшчэ летась Лабадзенка аб'яўляў збор сродкаў на выраб помнікаў, іх дастаўку і ўсталяванне. Перад гэтым ён атрымаў дазвол ад райвыканкама на ўсталяванне ў цэнтры Ушачаў бюстаў Барадуліна і Быкава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.