У фінал Кубка прэзідэнта выйшлі хакеісты "Юнацтва" і "Шахцёра"
У фінал Кубка прэзідэнта па хакеі 20 сакавіка выйшаў клуб "Шахцёр". Такім чынам, ён далучыўся да "Юнацтва", якое атрымала пуцёўку ў фінал раней.
У шостым матчы паўфіналу "Шахцёр" выйграў у "Гомеля" з лікам 2:0. Такім чынам, хакеісты "Шахцёра" сталі пераможцамі ў паўфінальнай серыі — 4-2.
Лёс Кубка ўжо другі год запар будуць вырашаць "Юнацтва" і "Шахцёр". Пераможцай стане тая каманда, якая выйграе чатыры гульні. Фінальныя сустрэчы прызначаныя на 25, 26, 29, 30 сакавіка, 1, 3, 5 красавіка.
Трэцяе месца ў Кубку заняў "Гомель".