У Гомелі графіцісты з дазволу ўладаў размалявалі сцяну цеплавузла
Конкурс па размалёўцы сцяны цеплавузла графіці прайшоў у Савецкім раёне Гомелю. У конкурсе-фестывалі ўдзельнічалі толькі тыя прадстаўнікі хіп-хоп-культуры, чые эскізы ўхваліла раённая адміністрацыя.
Як паведамляе БелаПАН, у размалёўцы ўдзельнічалі дзевяць каманд. Задачай маладых мастакоў было стварэнне адзінай карціны на тэму спорту і здароўя. Раней гомельскія графіцісты ўжо размалёўвалі сцяну набярэжнай ракі Сож. Ці мелі яны на гэта дазвол уладаў, невядома.