У Гомелі каталікі і праваслаўныя маліліся за ахвяраў рэпрэсій

У Гомелі памаліліся за ахвяраў сталінскіх рэпрэсій / gomelspring.org​
У Гомелі памаліліся за ахвяраў сталінскіх рэпрэсій / gomelspring.org​

Ахвяраў масавых рэпрэсій 30-х гадоў мінулага стагоддзя ўспамінаюць на гэтым тыдні ў Гомелі, паведамляюць праваабаронцы.

Напярэдадні ў дзень памяці продкаў "Дзяды" на выездзе з Гомеля на месцы масавых расстрэлаў ахвяр рэпрэсій адбылося каталіцкае набажэнства. Сюды прыйшлі ў тым ліку і нашчадкі ахвяр рэпрэсій. У Галіны Шчарбаковай у 1937 годзе расстралялі дзеда. Яго абвінавацілі ў шпіянажы. Падставай стаў брат, якія яшчэ да рэвалюцыі перабраўся ў Амерыку.

"У турме з яго здзекаваліся, катавалі: халоднай вадой аблівалі, ён ляжаў на каменнай падлозе, яго прымушалі агаварыць сябе. Маме расказаў гэта дзядзька з іх вёскі, які сядзеў з ім у адной камеры", — расказвае Галіна Шчарбакова. Яе дзеда рэабілітавалі ў 1956 годзе. У 90-я сям'я звярталася ў КДБ, вывучала справу сваяка.

В Гомеле католики и православные молились за жертв репрессий
Набажэнства на месцы масавых расстрэлаў ахвяр рэпрэсій / gomelspring.org

Праваслаўныя ў Гомельскай епархіі БПЦ таксама ў гэтыя дні маліліся за "бязвінна забітых Царквы Рускай". 1 лістапада 1937 года былі расстраляныя 11 гомельскіх праваслаўных святароў. 

Пасля службы святары і прыхаджане ўсклалі кветкі і праспявалі вечную памяць ля паклоннага крыжа на тэрыторыі сабора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі