У Гомелі жанчына адчыніла ў сваёй кватэры падпольную аптэку
Падаткавікі і міліцыянеры знайшлі там буйную партыю лекавага прэпарата "дымедрол" — больш за 8 тысяч таблетак расійскай вытворчасці.
Каштуе яна больш за 16 млн рублёў. БЕЛТА нагадвае, што ў Беларусі гэтыя таблеткі можна набыць у аптэках толькі па рэцэптах.
За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць жанчыну аштрафавалі на 15 мільёнаў рублёў.