У Гомельскай вобласці падчас спробы распілаваць снарад загінуў мужчына

Наступствы дэтанацыі снарада

Наступствы дэтанацыі снарада / @skgovby

У аграгарадку Журавічы (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) падчас спробы распілаваць снарад часоў Другой сусветнай вайны загінуў мужчына. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Інцыдэнт адбыўся 13 верасня.

У СК кажуць, што мужчына быў дома і "з дапамогай вуглашліфавальнай машыны распілоўваў стары боепрыпас, як мяркуецца, артылерыйскі снарад часоў ВАВ". Снарад здэтанаваў, і мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

У СК сцвярджаюць, што загінулы быў "чорным капачом". Яму было 53 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі