У гомельскую жаночую калонію падчас нашэсця машкары не перадаюць рэпеленты

Ад нашэсця мошак пакутуюць зняволеныя жанчыны ў Гомельскай калоніі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Ад нашэсця мошак пакутуюць зняволеныя жанчыны ў Гомельскай калоніі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

Нашэсце машкары на поўдні Беларусі, пра якое пісала Еўрарадыё, прывяло да крытычнай сітуацыі ў Гомельскай жаночай калоніі №4.

Зняволеным жанчынам не дазваляюць перадаваць рэпеленты для абароны ад мошак, піша выданне "Штодзень" са словаў сваякоў. Гэтага не дазваляюць правілы рэжыму калоніі.

Ніякіх маскітнымі сетак у калоніі таксама няма. Жылыя баракі амаль увесь час знаходзяцца на праветрыванні, і мошкі літаральна грызуць зняволеных. У многіх з іх, як кажуць родныя, на целе множныя пухіры і алергія, ад чаго жанчыны моцна пакутуюць.

Дарэчы, маскітных сетак няма і ў так званай "гасцініцы для працяглых спатканняў". Пранесці рэпеленты з сабой адміністрацыя калоніі таксама не дазваляе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі