У Гордана Рамзі з "Пякельнай кухні" адабралі модны паб — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Рана выдыхаць: прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху яшчэ не сказаў, што не будзе адказваць Ірану на абстрэл, пра які вы ўсю нядзелю чыталі ў навінах. Так што свет застаецца ў стане гатоўнасці да эскалацыі на Блізкім Усходзе. Ну ці прасцей: мы ўсё яшчэ перажываем, як бы Трэцяя сусветная не прыйшла адкуль не чакалі.

Вайсковы кабінет Ізраіля 15 красавіка мусіць сабрацца, каб абмеркаваць, якім павінен быць адказ. А пакуль адцягнемся на іншыя навіны. Калі шчыра, таксама не самыя мірныя.

 

Небяспечныя гульні

Цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы могуць перанесці з набярэжнай Сены, сказаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. У краіне перажываюць з нагоды магчымай тэрарыстычнай атакі.

Пакуль час і месца нязменныя: па плане 26 ліпеня больш за 300 тысяч чалавек будуць назіраць, як па парыжскай рацэ праплывуць лодкі з удзельнікамі гульняў.

У Гордона Рамзи из “Адской кухни” отобрали модный паб — #ИхНравы
Як выглядае захоплены будынак / PA Media

Шэф-кухар тэлефанаваў паліцэйскім, але тыя не дапамаглі выселіць сквотараў і сказалі, што гэта "грамадзянская справа". Таму не прыехалі. Затое панаехала журналістаў.

У Брытаніі забаронена скватаваць жылыя памяшканні. А вось заняць нежылое памяшканне... не тое каб можна, але злачынствам гэта не лічыцца. Больш за тое, калі сквотары бесперапынна цягам 10 гадоў будуць займаць гэтае памяшканне, яны змогуць падаць заяву на атрыманне статусу афіцыйных уладальнікаў.

Падобна, што Рамзі давядзецца вяртаць сваю ўласнасць праз суд. А пакуль ён будзе судзіцца, сквотары паспрабуюць адкрыць у модным месцы кавярню з бясплатнай ежай і напоямі і арганізаваць прастору для дэманстрацыі твораў мастацтва. Усё гэта — пратэст супраць расслаення грамадства на занадта багатых і занадта бедных.

Ой, карацей — #ІхНоравы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі