Спартоўцам Беларусі і Расіі забаранілі ўдзельнічаць у адкрыцці Алімпіяды
Алімпіяда ў Парыжы
Беларускім і расійскім спартоўцам забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніях адкрыцця і закрыцця Алімпіяды ў Парыжы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў прадстаўнік Міжнароднага Алімпійскага камітэта Джэймс Маклеад.
Для ўдзелу ў гульнях кваліфікацыю прайшлі 7 беларускіх спартоўцаў і 12 расійскіх. Яны будуць выступаць у нейтральным статусе. У МАК мяркуюць, што кваліфікавацца змогуць яшчэ 22 беларусы і 36 расіянаў.
Адкрыццё Алімпіяды адбудзецца 26 ліпеня ў Парыжы на рацэ Сена. Плануецца, што спартоўцы з розных краін будуць плыць праз горад на баржах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.