Беларускіх і расійскіх тэнісістаў дапусцілі да Алімпіяды і Паралімпіяды ў Парыжы
Тэнісісты павінны будуць адпавядаць пэўным патрабаванням
Беларускіх і расійскіх тэнісістаў дапусцілі да Алімпіяды ў Парыжы ў індывідуальным нейтральным статусе. Сваё рашэнне агучыла Міжнародная федэрацыя тэніса. Падкрэсліваецца, што яно "супадае з рашэннем большасці міжнародных федэрацый".
Тэнісісты павінны будуць адпавядаць "патрабаванням адбору і допуску", а таксама прынцыпам Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня да 11 жніўня, Паралімпіяда — з 28 жніўня да 8 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.