Лісы — сябры чалавека, а Марго Робі спрадзюсуе "Манаполію" — #ІхНоравы
#ІхНоравы
Мы знайшлі ў свеце выбары, якія праходзяць яшчэ больш жорстка, чым у Беларусі. Расказваем пра іх у кароткім аглядзе сусветных навін за 12 красавіка.
Але будуць у нас і добрыя, і пазітыўныя навіны. Не толькі ўвесь вось гэты вось трэш.
"Даволі жыць у страху"
Па ўсёй Мексіцы забіваюць кандыдатаў у мэры напярэдадні выбарчай кампаніі. У мэраў там шырокія паўнамоцтвы: яны размяркоўваюць грошы, якія ідуць з падаткаў, кіруюць доступам да прыродных рэсурсаў і могуць камандаваць паліцыяй. Таму мясцовыя банды і наркакартэлі хочуць, каб у мэры патрапілі "патрэбныя людзі".
Вось, напрыклад, Хесус Карона Даміян вылучыўся на пасаду мэра мексіканскага горада Куаутла. А пасля яму пачалі прыходзіць пагрозы ад мясцовых банд. Пасля адной з такіх пагроз палітык вырашыў ездзіць у машыне з вокнамі з куленепрабівальнага шкла. І добра, бо неўзабаве яго паспрабавалі застрэліць — але шкло аўтамабіля спыніла кулі.
Пасля гэтага Даміян не адмовіўся ад планаў быць мэрам, а заявіў журналістам: "Даволі жыць у страху".
Усяго за некалькі дзён да нападу на Даміяна, кандыдата ў мэры горада Акацынга застрэлілі на стаянцы. За тыдзень да гэтага ў іншым горадзе кандыдата, які збіраўся пераабрацца на чацвёрты тэрмін, забілі на скрыжаванні каля цэнтральнай плошчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.