У Гаазе пачаўся суд па абвінавачаннях Ізраіля ў генацыдзе
Суд у Гаазе
У Міжнародным судзе ААН у Гаазе пачаліся слуханні па абвінавачаннях Ізраіля ў генацыдзе жыхароў Газы. Іск падала Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Найпершае яе патрабаванне — неадкладнае спыненне бамбардзіровак у сектары, паведамляе Euronews.
Ізраіль абвінавачванні ў генацыдзе катэгарычна адхіляе. Як вядома, ізраільскія войскі праводзяць зачыстку сектара Газа ад тэрарыстаў ХАМАС. Гэтую маштабную аперацыю справакаваў напад тэрарыстаў на Ізраіль 7 кастрычніка, калі былі вялікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва і захоплены закладнікі.
ПАР імкнецца даказаць, што дзеянні Ізраіля выходзяць за рамкі самаабароны. МЗС Ізраіля заявіла, што Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка "дзейнічае як юрыдычны агент тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.