У Амстэрдаме адбыўся антыгабрэйскі пагром
Пагромы ў Амстэрдаме
У Амстэрдаме адбыўся шэраг нападаў на ізраільцян, у выніку якіх як мінімум дзесяць чалавек апынуліся ў шпіталях. Яшчэ трое зніклі без вестак.
Паліцыя Нідэрландаў затрымала 57 чалавек, якія, як мяркуецца, удзельнічалі ў нападах на ізраільцян, перадае Bild.
Сутычкі пачаліся пасля заканчэння футбольнага матчу паміж тэль-авіўскім "Макабі" і галандскім "Аяксам". Антысеміцкія групы на вуліцах сталі пераследаваць заўзятараў ізраільскага клуба. На відэа з месца падзеяў добра чуваць крыкі па-арабску. Пагромшчыкі спрабавалі прарвацца ў гатэлі, дзе пасяліліся заўзятары "Макабі" — іх ачапіла паліцыя.
"На нас учынілі засаду. Усё было спланавана. Яны былі паўсюль", — распавядае адзін з атакаваных ізраільцян.
Паведамляецца, што ўлады Ізраіля ўжо выслалі для два самалёты для эвакуацыі ізраільцян з Амстэрдама.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.