ЗША кажуць, што Ізраіль выконвае ўмовы ультыматуму — ваенную дапамогу пакінуць
Шэлтар у сектары Газа
Ізраіль не парушаў амерыканскіх патрабаванняў пра тое, каб у 30-дзённы тэрмін даць шырэйшы доступ гуманітарнай дапамозе ў сектар Газа, цытуе ВВС афіцыйных асоб ЗША.
У мінулым месяцы ў рэзкім лісце дзяржсакратар ЗША паставіў Ізраілю ультыматум. Цягам 30 дзён Тэль-Авіў мусіў забяспечыць штодзённае паступленне ў Газу большай колькасці грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. У адваротным выпадку ЗША пагражалі спыніць ваенную дапамогу Ізраілю. Тэрмін выканання ультыматуму скончыўся ў аўторак.
Паводле іх звестак, Ізраіль распачаў шэраг крокаў для выканання гэтых патрабаванняў. Дзярждэпартамэнт дадаў, што цяпер трэба дабіцца большага прагрэсу. Прадстаўнік Дзярждэпу Ведант Патэль сказаў, што для доступу гуманітаркі ў сектар быў адкрыты новы наземны пераход. Аднак ён не стаў заяўляць, што якія-кольвек пастаўкі ўжо прыбылі ў абложаны лагер бежанцаў на поўначы Газы.
Паводле звестак ААН, аб'ём дапамогі, якая паступае ў Газу, знаходзіцца на самым нізкім узроўні за год. У паўночную частку сектара апошнім часам дапамога амаль не паступала. Ізраіль заяўляе, што істотна павялічыў аб'ёмы дапамогі, і абвінавачвае гуманітарныя арганізацыі ў няздольнасці адэкватна яе размяркоўваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.