У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек

У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек

18 траўня ў будынку турмы №1 Гродна пачынаецца гучны судовы працэс. Там судзяць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек. Прадпрымальніка, ветэрана-"афганца" абвінавачваюць па артыкулах Крымінальнага кодэкса "здрада дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" і іншых (агулам іх 12). Па справе таксама праходзяць Ірына Гарачкіна, Уладзімір Гундар, Галіна Дзербыш, Вольга Маёрава, Ірына Мельхер, Антон Мельхер, Сяргей Разановіч, Любоў Разановіч, Павел Разановіч, Павел Сава, Віктар Снягур. Як пішуць праваабаронцы, усіх іх, у залежнасці ад ролі, абвінавачваюць па больш чым 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае Гродзенскі абласны суд, у ёй больш за 65 тамоў. Суддзя — Максім Філатаў, які ў пачатку 2021-га прысудзіў пяць гадоў калоніі палітвязню Вітольду Ашурку, які пазней памёр пры нявысветленых абставінах.

На судовы працэс пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных, паведамляюць праваабаронцы.

Аўтуховіча затрымалі ў канцы 2020-га. Па версіі следства, ён быў арганізатарам і кіраўніком "тэрарыстычнай групоўкі", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў, стварала схованкі са зброяй.

Аўтуховіч і іншыя фігуранты справы не маюць статусу палітвязняў. Такі статус атрымаў толькі Уладзімір Гундар, які ў траўні 2021-га быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму за "гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі" (так кваліфікавалі яго дзеянні падчас затрымання).

У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
Суд у будынку турмы / БЕЛТА
У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
Дваіх абвінавачных, Любоў Разановіч і Мікалая Аўтуховіча, трымалі ў асобных клетках
У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
Уладзімір Гундар быў выдалены пасля перапынку
У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек
У Гродне пачалі судзіць Мікалая Аўтуховіча і яшчэ 11 чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі