У хакейнай Лізе чэмпіёнаў выступяць адразу два беларускія клубы

У хакейнай Лізе чэмпіёнаў выступяць адразу два беларускія клубы

У хакейнай Лізе чэмпіёнаў 2020/2021 гадоў выступяць адразу два беларускія клубы, паведамляе championshockeyleague.com. Групавога этапу не будзе, "Юнацтва" і "Нёман" пачнуць з плэй-оф. Мінчукі, як чэмпіёны краіны, мелі пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў, а гродзенцы былі туды запрошаны арганізатарамі — узнікла патрэба замены славацкай каманды. "Нёман" у рэгулярным нацыянальным чэмпіянаце заняў другое месца, а ў плэй-оф здабыў толькі бронзу.

Цікава, што раней гродзенцы тройчы выступалі ў Лізе чэмпіёнаў і ні разу не змаглі выйсці з групы. Цяпер жа гэта ім удасца, дзякуючы адмене групавога раўнда — каманды пачнуць з 1/16 фіналу (матчы будуць праходзіць дома і ў гасцях). Старт перанеслі з 3 верасня на 6 кастрычніка 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі