У IT-сферы Беларусі — больш за 1000 звальненняў за месяц
Сярод айцішнікаў павялічылася колькасць звальненняў
У IT-сферы ўвесну вырасла колькасць звальненняў, заўважыў сайт devby.io.
Паводле звестак Белстата і ацэнак экспертаў, у студзені-лютым у IT-сектары звольнілася каля 1600 супрацоўнікаў. А за сакавік-красавік адзначана ўжо больш за 2300 звальненняў.
Ад леташняга снежня года ў IT-сектары было менш за 1000 звальненняў за месяц. Цяпер колькасць звальненняў перавысіла тысячу. Магчыма, гэты ўсплёск звязаны з закрыццём офісаў вядомых кампаній — напрыклад, мабільных распрацоўшчыкаў Playtika і Apalon.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.