Ізраільская IT-кампанія Playtika ліквідуе бізнес у Беларусі

Кампанія Playtika, ілюстрацыйнае фота

Кампанія Playtika, ілюстрацыйнае фота / officesnapshots.com

Ізраільская IT-кампанія Playtika пакідае Беларусь. Інфармацыя пра ліквідацыю яе беларускай юрыдычнай асобы "Плэйтыка Бел" з'явілася на сайце Адзінага дзяржрэгістратара, піша сайт devby.io. Адпаведнае рашэнне прыняў уласнік кампаніі.

Працэдура ліквідацыі была запушчаная афіцыйна напрыканцы красавіка. Аднак на афіцыйным сайце кампаніі дагэтуль пазначана, што яе офісы ёсць у Беларусі. Таксама "Плэйтыка Бел" па-ранейшаму лічыцца сярод рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій.

Пра сыход Playtika з Беларусі стала вядома яшчэ ў студзені. Супрацоўнікам кампаніі заявілі, што апошні працоўны дзень для тых, хто застанецца ў Беларусі, — 30 красавіка. Фізічны офіс у Мінску быў зачынены для большасці супрацоўнікаў ужо з пачатку сакавіка. Паведамлялася, што многіх інжынераў звольнілі ўжо ў лютым: ім выплацілі заробак і гадавы бонус.

Офіс распрацоўкі Playtika у Мінску адчыніўся ў 2012 годзе. На піку (канец 2021 года) у кампаніі працавала больш за 600 чалавек. Мінскі офіс Playtika быў у ліку 20 самых буйных IT-кампаній у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі