У Італіі адбываюцца датэрміновыя парламенцкія выбары
Выбары будуць праходзіць з 8.00 да 22.00 у нядзелю і з 7.00 да 15.00 у панядзелак. Удзел прымуць каля 50 мільёнаў выбарцаў. У Італіі двухпалатны парламент, які складаецца з Палаты дэпутатаў і Сената. На выбарах будуць прапанаваныя два бюлетэня - па адным для кожнай з палат. Абіраць сенатараў маюць права грамадзяне, якім споўнілася 25 гадоў, а галасаваць на выбарах у Палату дэпутатаў можна пачынаючы з 18 гадоў.
З 32 кандыдатаў у прэм'еры вылучаюцца два - лідэр правацэнтрысцкага перадвыбарчага блока Народ свабоды, былы старшыня Савета міністраў Сільвіа Берлусконі і лідэр левацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі, былы мэр Рыму Вальтар Вельтрані.
Паводле апытанняў, рэйтынг Вельтрані імкліва расце.
Рашэнне аб правядзенні датэрміновых парламенцкіх выбараў было прынята пасля студзеньскага крызісу, калі Сенат не выказаў даверы кабінету Рамана Продзі.
Адначасова з галасаваннем у парламент, пройдуць адміністрацыйныя выбары ў правінцыях і гарадах Італіі.
РИА Новости