У Івацэвічах ад выбуху петарды пацярпеў… унітаз

Непрыемнасцямі закончыліся гульні двух хлопцаў, якія жывуць у Івацэвічах. Да 10-гадовага падлетка ў госці завітаў яго 14-гадовы сябар, які прынёс пачак петардаў, набытых на рынку. Дзеці скарысталася тым, што дома не было бацькоў і пачалі гуляцца. Петарды закінулі ва ўнітаз. Раптоўны выбух разнёс сантэхніку ўшчэнт. Вярнуўшыся дадому, маці напісала заяву ў раённы аддзел міліцыі на сябра свайго сына.

Як паведамілі ў інспекцыі па справах непаўналетніх, бацькі дамовіліся аб кампенсацыі нанесеных стратаў. Міліцыянты лічаць, што хутчэй за ўсё юных піратэхнікаў паставяць на спецыяльны ўлік.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Івацэвічы