У Касцюковіцкім раёне значна вырасла смяротнасць, а нараджальнасць зніжаецца

Летась у Беларусі была самая нізкая нараджальнасць за апошнія 70 гадоў

Летась у Беларусі была самая нізкая нараджальнасць за апошнія 70 гадоў / t.me/KORMAby/

У Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці летась значна вырасла смяротнасць, а нараджальнасць зніжаецца. Статыстычныя даныя за 2024 год агучылі на сходзе ў цэнтральнай раённай бальніцы.

У мінулым годзе ў Касцюковіцкім раёне памерлі 287 чалавек (у 2023-м было 63), 89 з якіх працаздольнага ўзросту. Асноўнымі прычынамі смяротнасці назвалі хваробы сістэмы кровазвароту, анкалагічныя захворванні і "знешнія прычыны".

Калі ў 2023 годзе ў раёне нарадзілася 180 дзяцей, то ў 2024-м толькі 147. Такая сумная сітуацыя ў многіх раёнах нашай краіны. Напрыклад, у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці летась памерлі 397 чалавек, а нарадзіліся толькі 236 дзяцей.

Нядаўна Кіберпартызаны апублікавалі звесткі, што нараджальнасць у Беларусі з 2020 года больш як у два разы ніжэйшая за смяротнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі