У Ашмянскім раёне летась памерлі 397 чалавек, а нарадзіліся толькі 236 дзяцей

У Беларусі катастрафічная дэмаграфічная сітуацыя

У Беларусі катастрафічная дэмаграфічная сітуацыя / @rubanau_collage

У Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе памерлі 397 чалавек, а нарадзіліся толькі 236 дзяцей. Пра сумную дэмаграфічную сітуацыю на сходзе ў Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы паведаміла галоўны лекар Інга Будкевіч. Паводле яе слоў, "нягледзячы на зніжэнне каэфіцыента смяротнасці і некаторую яго стабілізацыю за апошнія чатыры гады адзначаецца натуральнае змяншэнне насельніцтва".

Гэтыя звесткі па Ашмянскім раёне (а ў многіх іншых раёнах яны могуць быць падобныя) адпавядаюць інфармацыі, якую нядаўна апублікавалі Кіберпартызаны. Нараджальнасць у Беларусі з 2020 года больш як у два разы ніжэйшая за смяротнасць.

Як вядома, афіцыйную статыстыку па нараджальнасці беларускія чыноўнікі перасталі публікаваць з траўня 2020 года.

Летась у Беларусі зарэгістравалі самую нізкую нараджальнасць за апошнія 70 гадоў. Эксперты кажуць, што яна стане прычынай некалькіх вялікіх праблем, як дэмаграфічных, так і эканамічных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі