У Кіеве слухачы заспявалі замест Дэльфіна, якога не пусцілі ва Украіну
Расійскі музыка Дэльфін не змог прыняць удзел у фестывалі Atlas Weekend, які праходзіць у Кіеве. Выступ Дэльфіна быў запланаваны на 1 ліпеня, аднак яго не пусцілі ва Украіну. Сам музыка патлумачыў, што наведваў Крым, таму атрымаў забарону на ўезд.
“Я быў у Крыме і мяне не пусцілі ў Кіеў. Ёсць такі закон і ён выкананы. Гэта ўсё”, — напісаў Дэльфін у Фэйсбуку. Ад іншых каментароў ён устрымаўся.
Астатнія чальцы яго гурта змаглі трапіць на канцэрт і ў выніку выступілі без франтмэна, у рэжыме караоке. Гледачы спявалі хорам песню “Вясна”.