У Крыме пасля атакі ВСУ другія суткі гарыць самы буйны нафтавы тэрмінал

Пажар на нафтавым тэрмінале ў Феадосіі

Пажар на нафтавым тэрмінале ў Феадосіі / @astrapress

У Феадосіі дагэтуль гарыць нафтавы тэрмінал. Пажар пачаўся напярэдадні пасля атакі УСУ.  "Работы па ліквідацыі пажару працягваюцца, усе задзейнічаныя службы знаходзяцца на аператыўнай сувязі са штабам", — пісаў сёння раніцай у сацсетках кіраўнік адміністрацыі анексаванага Расіяй горада Ігар Ткачэнка.

Ён таксама расказаў, што з раёнаў, прылеглых да тэрмінала, эвакуявалі больш за тысячу чалавек. Першапачаткова іх адвезлі ў пункты часовага размяшчэння. Але пасля агляду медыкаў абяцаюць пасяліць у гасцініцах і пансіянатах. Тэлеграм-канал Astra піша, што праблемы з ліквідацыяй пажару могуць быць звязаныя з тым, што агонь ад пашкоджаных цыстэрнаў перакінуўся на суседнія бакі з нафтай. Гэта адна з версій.

Нагадаем, надоечы ўкраінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне нафтавага тэрмінала ў Феадосіі. Атаку правялі падраздзяленні ракетных войскаў УСУ ва ўзаемадзеянні з іншымі часткамі Сіл абароны Украіны. Гэты тэрмінал з'яўляецца самым буйным у Крыме па аб'ёмах перавалкі нафтапрадуктаў.

В Крыму после атаки ВСУ вторые сутки горит крупнейший нефтяной терминал
Пажар не могуць ліквідаваць ужо другія суткі / @astrapress

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі