У Феадосіі гарыць найбуйнейшы ў Крыме нафтавы тэрмінал

Раней гэты нафтавы тэрмінал ужо неаднаразова атакавалі

Раней гэты нафтавы тэрмінал ужо неаднаразова атакавалі / @astrapress

Украінскі Генштаб пацвердзіў паражэнне нафтавага тэрмінала ў акупаваным Крыме, піша Hromadske. Паспяховая атака была праведзена падраздзяленнямі ракетных войскаў УСУ ва ўзаемадзеянні з іншымі складовымі часткамі Сіл абароны Украіны.

Раней аб моцным пажары ў Феадосіі паведамілі расійскія паблікі. "Патрапілі ўсё ж у нафтабазу",цытаваў канал ASTRA мясцовых жыхароў. Гэты тэрмінал ужо неаднаразова атакавалі: у снежні і лістападзе мінулага года, а таксама ў пачатку сакавіка 2024-га. Увесну на тэрыторыі базы ўпалі адразу 4 беспілотнікі, быў пашкоджаны магістральны трубаправод перапампоўкі паліва, узнік пажар. Людзей эвакуіравалі.

На гэты раз пасля ўзнікнення пажару на тэрмінале ў афіцыйным гарадскім пабліку з'явілася паведамленне аб увядзенні рэжыму тэхнагеннай надзвычайнай сітуацыі муніцыпальнага характару. Але пазней паведамленне абверглі, напісалі, што "адбылася тэхнічная памылка". Дадамо, што АТ "Марскі нафтавы тэрмінал" з'яўляецца найбуйнейшым у Крыме па аб'ёмах перавалкі нафтапрадуктаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі