У Курскай вобласці РФ бачылі танк пад бел-чырвона-белым сцягам
Танк пад БЧБ-сцягам у Курскай вобласці
У Курскай вобласці РФ бачылі танк пад бел-чырвона-белым сцягам. Відэа апублікаваў "Белсат". Было вядома, што ў складзе 225-га Асобнага штурмавога батальёна УСУ ёсць падраздзяленне ТУР, у якім ваююць беларусы. Яны здымаюць відэа пра сваё знаходжанне ў Курскай вобласці.
Эксклюзіўныя кадры са сцягам перадаў беларускі вайсковец з пазыўным "Жэрар", камандзір аддзялення эвакуацыі бранятэхнікі 225-га батальёна. Летась ён быў у эфіры Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.