У Лунінцы забілі немаўля: п’яную кампанію дарослых раздражняў плач дзіця
У Лунінцы забілі маленькую дзяўчынку, якой яшчэ не споўнілася года. Як паведамляе “Медыя-Палессе”, яе знайшоў мёртвай бацька, калі раніцай прыйшоў дахаты. У той момант у кватэры знаходзілася маці дзяўчынкі і знаёмы сям’і, абодва былі п’яныя.
Вядома, што напярэдадні ўвечары ў госці прыйшла сямейная пара, для якой гаспадыня зладзіла застолле. Кампанію раздражняў плач малой і дзяўчынцы перарэзалі горла.
Маці і яе знаёмы затрыманыя.
У сям’і ёсць яшчэ двое дзяцей — хлопчыкі 4-х і 6-ці гадоў. Раней сям’я стаяла на ўліку як сацыяльна небяспечная.