У Малдове заявілі пра выкрытую карупцыйную схему, згадваецца і Беларусь

Сілавікі Малдовы спадзяюцца на дапамогу ФБР

Сілавікі Малдовы спадзяюцца на дапамогу ФБР / newsmaker.md

4 чэрвеня ў Малдове прайшлі 33 ператрусы па крымінальнай справе аб подкупе дзяржаўных чыноўнікаў з рэспублікі і іншых краін. Яны перашкаджалі Інтэрпалу публікаваць "чырвоныя апавяшчэнні" аб асобах, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку. Кіраўніца пракуратуры па барацьбе з карупцыяй Вераніка Драгалін паведаміла пра 4 затрыманых. Малдова спадзяецца на дапамогу экспертаў ФБР ЗША (падчас ператрусаў у 12 чалавек былі знойдзеныя лічбавыя прыстасаванні), паведамляе newsmaker.md.

Антыкарупцыйная пракуратура Малдовы расследуе справу з красавіка 2024-га, калі была атрыманая інфармацыя ад Нацыянальнай фінансавай пракуратуры Францыі (пазней дадатковыя звесткі прыйшлі з Вялікабрытаніі). Высветлілася, што група асоб з розных краін рэалізавала карупцыйную схему, якая дазваляла асобам, у дачыненні да якіх Інтэрпал апублікаваў "чырвоныя апавяшчэнні", атрымліваць прытулак або статус уцекача ў Малдове ці іншых краінах — згаданыя апавяшчэнні аб іх вышуку блакаваліся. Для рэалізацыі гэтай схемы злачынцы падкуплялі дзяржчыноўнікаў у Малдове і іншых краінах. Мяркуецца, што на гэтыя мэты было выплачана некалькі мільёнаў долараў.

Расследаванне таксама паказала, што міжнародная злачынная арганізацыя звязаная з асобамі ў Расіі, Украіне, Беларусі і іншых краінах. Яе ўдзельнікі падазраюцца не толькі ў дачы хабараў, але і ва ўчыненні кіберзлачынстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі