У маскоўскім клубе "Крокус Сіці Хол" адбылася страляніна

Пажар над "Крокус Сіці Холам"

Пажар над "Крокус Сіці Холам" / t.me/ostorozhno_moskva

Расійскія СМІ і тг-каналы паведамляюць пра страляніну ў маскоўскім клубе "Крокус Сіці Хол" на канцэрце гурта "Пікнік".

Як распавялі відавочцы каналу Baza, мужчына пачаў страляць з аўтамата. Пазней у сацсетках з'явілася відэа, на якім бачна, што нападнікаў было мінімум пяцёра. "РИА Новости" паведамляе пра трох нападнікаў.

Паводле неафіцыйных звестак, 12 чалавек загінулі. Колькасць параненых налічваецца дзясяткамі.

У будынку пачаўся пажар, над ім бачны дым. Пажарныя не могуць пачаць тушыць агонь — яны чакаюць спецназ.

Афіцыйнай інфармацыі пра загінулых і пацярпелых пакуль не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі