У Мінскім раёне жанчыну пакусала шалёнае ваверчаня
Вавёрка (ілюстрацыйнае фота)
У Мінскім раёне жанчыну пакусала шалёнае ваверчаня, якое яна напярэдадні падабрала. Здарэнне адбылося ў Ратамцы. Спярша звярок паводзіў сябе мірна, але потым раптам накінуўся і пакусаў гаспадыню. Са шматлікімі ўкусамі яна звярнулася ў Мінскую раённую ветэрынарную станцыю. Пры абследаванні вірус шаленства ў вавёрачкі пацвердзіўся, піша pristalica.by.
Паколькі невядома, дзе да гэтага жыло ваверчаня, у раёне, дзе яго знайшлі, раскідаюць прынады з вакцынай ад шаленства.
Сёлета ў Мінскім раёне ўжо зафіксавалі 12 выпадкаў заражэння шаленствам. Людзей кусалі лісы, вожыкі, мышы, каты і сабакі. У большасці выпадкаў людзі прымаюць у сябе бездаглядных жывёл, якіх рэдка паказваюць ветэрынарам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.