У Мінску абрабаванае аддзяленне банка “Масква — Мінск”
Рабаўнік напаў сёння на адно з мінскіх аддзяленняў банка “Масква — Мінск”. Злачынства адбылося 31 траўня сёння каля першай гадзіны дня. Невядомы увайшоў у аддзяленне па вуліцы Ясеніна, 30 і пад пагрозай двух прадметаў, падобных да пісталетаў, завалодаў пэўнай сумай грошай у доларах, еўра і расійскіх рублях. Паводле папярэдніх звестак, скрадзена 5,5 тысяч долараў, 4 тысячы еўра і больш за 500 тысяч расійскіх рублёў. Па факце нападу вядзецца следства. На месцы злачынства працуе аператыўная група і эксперты-крыміналісты, паведамляе прэс-служба ГУЎС Мінгарвыканкама.