У Мінску адкрылася выстава работ Шагала, Маціса і Далі (фота)
У чацвер, 1 кастрычніка, у Мінску ў "Доме карцін" адкрылася выстава "Вялікія класікі ХХ стагоддзя". У экспазіцыю ўвайшлі графічныя работы трох вялікіх майстроў сучаснасці — Сальвадора Далі, Анры Маціса і Марка Шагала. На выставе прадстаўленыя 229 графічных лістоў, якія ахопліваюць перыяд з 1910 па 1970-я гады і пераважна выкананых у тэхніцы літаграфіі і афорта. Працы прадастаўлены замежнымі прыватнымі калекцыянерамі, адзначае БелаПАН.
Усе творы Шагала, Маціса і Далі дэманструюцца ў Мінску ўпершыню. Выстава будзе працаваць па 31 снежня.
Фота: БелаПАН, відэа: АНТ