У Мінску кантралёр ударыла пасажырку, якая была з дачкой-падлеткам (відэа)

У Мінску кантралёр ударыла пасажырку, якая была з дачкой-падлеткам (відэа)

У Мінску кантралёр грамадскага транспарту ўдарыла пасажырку, якая была з дачкой-падлеткам. Здарэнне адбылося ўдзень 27 чэрвеня на трамвайнай лініі непадалёку ад станцыі метро "Партызанская". Удзельнікі канфлікту ехалі ў трамваі 3-га маршрута. На відэа, якое змясціў у Twitter блогер Антон Матолька, можна пабачыць, як ужо не ў салоне, а  на прыпынку сварка перайшла "ў рукапашную". Кантралёрка прадэманстравала, што добра валодае рознымі прыёмамі. Падчас яе "атакі" на маці, дзяўчынка спачатку спалохалася і заплакала, а пасля пачала нагамі спрабаваць біць кантралёраў (адзін з іх, мужчына, паводзіў сябе пасіўна).

З чаго пачаўся канфлікт, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі