У Мінску пачалі судзіць палітвязня Эдуарда Бабарыку

Эдуард Бабарыка / БЕЛТА
Эдуард Бабарыка / БЕЛТА

22 траўня ў Мінску пачалі судзіць палітвязня Эдуарда Бабарыку. Сын экс-банкіра, палітыка і палітвязня Віктара Бабарыкі знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года. Справу разглядае Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні суда Мінскага раёна.

Эдуарда Бабарыку абвінавачваюць ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў" (за амаль 10 гадоў), у "легалізацыі ("адмыванні") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам", "дапамаганні ў арганізацыі масавых беспарадкаў", "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы".

Бабарыку 33 гады. У 2020-м годзе ён увайшоў у перадвыбарчую каманду свайго бацькі, калі той заявіў пра вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцкія выбары. Эдуарда затрымалі разам з бацькам у сярэдзіне чэрвеня 2020 года, калі яны ехалі здаваць падпісныя лісты ў Цэнтрвыбаркам. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Віктар Бабарыка быў асуджаны ў ліпені 2021-га на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. У красавіку палітвязня прывозілі са слядамі пабояў у мясцовую бальніцу. Інфармацыі пра тое, дзе ён знаходзіцца цяпер і ў якім стане, дагэтуль няма. У наваполацкай бальніцы нядаўна затрымлівалі лекараў.

У Мінску пачалі судзіць палітвязня Эдуарда Бабарыку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі