У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць 20-гадовую спартсменку
Злата Філіпенка / spring96.org
У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць 20-гадовую спартсменку Злату Філіпенка, паведамляе @viasna96. Яна вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі на факультэце грамадзянскай авіяцыі, з'яўляецца кандыдатам у майстры спорту па біятлоне і па веласпорце.
Філіпенка затрымалі 24 сакавіка ў межах крымінальнай справы, распачатай па артыкуле "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яе пачнуць разглядаць 30 траўня ў судзе Савецкага раёна Мінска (суддзя — Вольга Емяльянчанка).
19 траўня стала вядома, што беларускія праваабаронцы прызналі спартсменку палітзняволенай. Адрас для лістоў: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Злата Аляксееўна Філіпенка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.