У Мінску патоп. Вада трапіла ў метро (відэа)
Пасля моцнай залевы пад вадой апынулася станцыя "Усход". У сталіцы ўведзены план "Пасейдон".
У сталіцы ўвялі план “Пасейдон” (відэа)
Моцны дождж ізноў заспеў сталіцу неспадзявана. На гэты раз затопленымі апынуліся не толькі вуліцы, але і станцыі метро.
На відэа бачна, што станцыя "Усход" працуе ў звычайным рэжыме. На яе прыбываюць цягнікі, а людзі ходзяць па платформе, па шчыкалатку ў вадзе.
Відэа: Alex Nosnana.