У Мінску затрымалі актывістку АГП Валянціну Палевікову
17 траўня пры выхадзе са сваёй мінскай кватэры была затрыманая сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Валянціна Палевікова.
Чацвёра чалавек у цывільным на легкавіку павезлі яе ў Савецкае РУУС сталіцы. Паводле словаў Палевіковай, напярэдадні яе па тэлефоне запрашалі прыбыць у міліцыю для размовы наконт акцыі 26 красавіка. Нагадаем, Валянціна Палевікова была адной з заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху».
Яна дамовілася з міліцыянтамі на сустрэчу 21 траўня, але праваахоўнікі вырашылі не чакаць. Учора ў Мінску быў затрыманы яшчэ адзін з заяўнікаў апазіцыйнай акцыі - Юрась Зянковіч.
Прэс-служба АГП