У Мінску збіраюцца ўсталяваць помнік мітрапаліту Філарэту
У Мінску збіраюцца ўсталяваць помнік мітрапаліту Філарэту (1935 — 2021). Аб'яўлены конкурс на яго стварэнне. Помнік можа з'явіцца ў гістарычным цэнтры сталіцы — каля Свята-Духава кафедральнага сабора, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.
Мітрапаліт Філарэт кіраваў Беларускай Праваслаўнай Царквой (Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхату) з 1978-га да 2013 года. Герой Беларусі (2006). Ён памёр 12 студзеня 2021-га і пахаваны на тэрыторыі Жыровіцкага манастыра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.