У Мінску знайшлі бамбасховішча падчас будаўніцтва метро
У Мінску падчас будаўніцтва трэцяй лініі метро знайшлі бамбасховішча. Гэта адбылося калі будаўнікі пракладалі камунікацыйныя сеткі каля дома нумар 51 на вуліцы Сенніцкай, паведамляюць "Мінск-Навіны". Калі з’явілася гэтае бамбасховішча, невядома, але журналісты знайшлі паветраны фільтр 1958 года. У памяшканні пад зямлёй ёсць туалет і падведзеныя вада і каналізацыя.