У Мсціслаўскім раёне вырашылі ўсталяваць новы плот на мяжы з Расіяй

Новы плот каля мяжы з РФ

Новы плот каля мяжы з РФ / mstlife.by

У Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці вырашылі добраўпарадкаваць вёску Каськава, якая знаходзіцца каля мяжы з Расіяй. Атрымалася сімвалічная акцыя, якую прафінансаваў аблвыканкам. Гэта больш за 5 тысяч рублёў.

"Мы ўжо даўно запланавалі замяніць агароджу ля дарогі, размешчаную ў гэтым населеным пункце, — цытуе словы старшыні Сапрынавіцкага сельвыканкама Веры Агароднікавай раённая газета. — Хочацца, каб вёска, у якой засталося зусім няшмат жыхароў, выглядала дагледжана і прыгожа".

Агулам у памежнай вёсцы заменяць каля двухсот метраў плота. І спадзяюцца яшчэ знайсці грошы на яго афарбоўку.

У Мсціслаўскім раёне вырашылі ўсталяваць новы плот на мяжы з Расіяй

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі