У МЗС Літвы прадстаўніку пасольства Беларусі ўручылі ноту пратэсту

Дачыненні паміж Літвой і Беларуссю толькі пагаршаюцца / delfi.lt
Дачыненні паміж Літвой і Беларуссю толькі пагаршаюцца / delfi.lt

27 красавіка ў МЗС Літвы прадстаўніку пасольства Беларусі ўручылі "рашучую ноту пратэсту". Прычына — ліквідацыя ў РБ грамадскага аб'яднання літоўцаў Gimtinė ("Радзіма"), якое дзейнічала больш за 20 гадоў, паведамляе Delfi.

У пятніцу адбудзецца пасяджэнне Гродзенскага раённага суда па разглядзе справы аб ліквідацыі згаданай арганізацыі літоўцаў. У ноце адзначаецца, што такія дзеянні Беларусі выклічуць "жорсткі і прынцыповы адказ". Літва збіраецца ўзняць пытанне ў міжнародных арганізацыях.

Аб'яднанне Gimtinė працавала "над стварэннем умоваў для нацыянальнага самавыяўлення беларускіх літоўцаў". Ва ўмовах татальнай "зачысткі" грамадзянскай супольнасці ў РБ пацярпелі і афіцыйна зарэгістраваныя арганізацыі нацыянальных меншасцяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі