У Гродне ліквідуюць аб'яднанне літоўцаў "Гімціне"

Літоўцы на фэсце нацыянальных культур у Гродне / ostrovets.by, ілюстрацыйнае фота
Літоўцы на фэсце нацыянальных культур у Гродне / ostrovets.by, ілюстрацыйнае фота

28 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе ліквідуюць грамадскае аб'яднанне літоўцаў "Гімціне" з вёскі Пеляса, піша Hrodna.life. Заяўнікам выступае галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, суддзя — Юрый Карэцкі.

Аб'яднанне больш за 20 гадоў працавала над стварэннем умоваў для нацыянальнага самавыяўлення беларускіх літоўцаў. У Пелясе, дзе яно дзейнічала, ёсць школа з літоўскай мовай навучання. У гэтай жа вёсцы нацыянальная меншасць ладзіла мерапрыемствы і сустрэчы з літоўскімі чыноўнікамі.

"Гімціне" (gimtinė) у перакладзе з літоўскай азначае "Радзіма". Гэта першае афіцыйна зарэгістраванае ў Беларусі грамадскае аб'яднанне літоўцаў.

Пеляса размяшчаецца за 13 км ад літоўскай мяжы, 80% жыхароў тут — літоўцы па нацыянальнасці.

Паводле афіцыйных звестак, на 1 студзеня 2022 года колькасць чальцо грамадскага аб'яднання "Гімціне" складала 150 чалавек, у 2021-м было 163.

Пагром недзяржаўных грамадскіх аб'яднанняў у Беларусі працягваецца з ліпеня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі