У Нью-Ёрку часова арыштоўвалі экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа

Дональд Трамп / Reuters
Дональд Трамп / Reuters

У Нью-Ёрку здаўся паліцыі экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён пад арыштам чакаў, калі ў судзе яму афіцыйна выставяць крымінальныя абвінавачванні (фармальная працэдура), пасля чаго пакінуў будынак.

Упершыню ў гісторыі экс-прэзідэнту ЗША выставілі крымінальнае абвінавачванне. Расследуецца справа аб выплаце Дональдам Трампам перад выбарамі 2016-га порназорцы Стормі Дэніэлс 130 тысяч долараў за маўчанне. Агулам абвінавачванняў 34. Трамп заявіў у судзе, што ён невінаваты.

Дональду Трампу 76 гадоў. Ён застаецца верагодным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі