Упершыню ў гісторыі экс-прэзідэнту ЗША выставілі крымінальнае абвінавачванне
Дональд Трамп / Reuters
Упершыню ў гісторыі ў дачыненні экс-прэзідэнта ЗША выставілі крымінальнае абвінавачванне, паведамляе "Голас Амерыкі". Расследуецца справа аб выплаце Дональдам Трампам перад выбарамі 2016-га порназорцы Стормі Дэніэлс 130 тысяч долараў за маўчанне. Сам Трамп адмаўляе гэта, як і сувязь з Дэніэлс. Ён заяўляе пра "палітычны пераслед" і спробу паўплываць на прэзідэнцкую гонку 2024 года, у якой планаваў паўдзельнічаць.
За выстаўленне абвінавачванняў 76-гадоваму экс-прэзідэнту ў чацвер прагаласавала вялікае журы акругі Манхэтэн. Абвінавачванне звязалася з адвакатамі Дональда Трампа, каб дамовіцца пра час яго затрымання. Мяркуецца, што гэта адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня.
Як чакаецца, тэкст абвінавачвання апублікуюць у бліжэйшыя дні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.