У Нью-Ёрку на Таймс-сквер у натоўп урэзаўся аўтамабіль
У цэнтры Нью-Ёрка на Таймс-сквер аўтамабіль на вялікай хуткасці вылецеў на тратура, перапоўнены людзьмі. Паводле інфармацыі Бі-Бі-Сі, не менш за 13 чалавек атрымалі раненні, а адзін загінуў. Афіцыйна гэтыя звесткі пакуль не пацверджаныя.
Паліцыя перакрыла раён каля Таймс-сквер, аднаго з самых папулярных турыстычных месцаў Нью-Ёрка.
Кіроўцу затрымалі. Паводле інфармацыі Reuters, паліцыянты мяркуюць, што ён мог страціць кіравання аўтамабілем, гэта быў няшчасны выпадак.
Тэлекампанія Сі-бі-эс таксама паведамляе, што паліцыянты не звязваюць гэты інцыдэнт з тэрарызмам.
Відавочца кажа, што перад выездам на тратуар аўтамабіль ехаў па сустрэчнай паласе.