У парламенце Балгарыі ствараюць групу сяброў дэмакратычнай Беларусі
Святлана Ціханоўская і Росен Жалязкаў
Спрасціць працэс легалізацыі для беларусаў у Балгарыі заклікала ўлады гэтай краіны Святлана Ціханоўская. Пра гэта, у прыватнасці, ішла размова на яе сустрэчы са спікерам балгарскага парламента Росенам Жалязкавым. Ціханоўская таксама прапанавала Жалязкаву і іншым парламентарыям стаць сімвалічнымі хроснымі для беларускіх палітвязняў, а таксама прыехаць у Варшаву ці Вільню на сустрэчу з сем'ямі палітвязняў.
Росен Жалязкаў са свайго боку заявіў, што ў балгарскім парламенце ствараецца група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі напрамкі работы гэтай групы. Жалязкаў таксама нагадаў, што Сафія спыніла супрацоўніцтва з урадам рэжыму Лукашэнкі і не прызнае вынікі апошніх "выбараў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.