Балгарыя высылае двух беларусаў за дзейнасць супраць нацыянальнай бяспекі

Яўген Павяльчук

Яўген Павяльчук / Гродзенская епархія БПЦ

Балгарыя выслала двух грамадзян Беларусі і аднаго расіяніна. Яны пазбаўленыя права жыхарства і ім забаронены ўезд у краіну. Як паведаміла 21 верасня Агенцтва нацыянальнай бяспекі Балгарыі, гаворка ідзе пра "грамадзяніна Расіі Н.З. і грамадзян Рэспублікі Беларусі Е.П. і В.Б".

Гэтыя меры спецслужба тлумачыць іх дзейнасцю супраць нацыянальнай бяспекі і інтарэсаў Балгарыі. Па звестках ведамства, яны займаліся "рэалізацыяй розных элементаў гібрыднай стратэгіі РФ у мэтанакіраваным уздзеянні на грамадска-палітычныя працэсы ў Балгарыі на карысць расійскіх геапалітычных інтарэсаў".

Афіцыйная прадстаўніца расіяйкага МЗС Марыя Захарава паведаміла, што гаворка ідзе пра настаяцеля Падвор’я Рускай праваслаўнай царквы ў Сафіі архімандрыта Васіяна (Мікалай Змееў), а таксама сакратара падвор’я протаіерэя Яўгена і супрацоўніка храма.

На афіцыйным сайце БПЦ 20 лістапада 2020 года паведамлялася, што сакратаром прадстаўніцтва Маскоўскага патрыярха пры Балгарскім патрыярху прызначаны клірык Мінскай япархіі протаіерэй Яўген Павяльчук. Верагодна, ён і маецца на ўвазе пад ініцыяламі "Е.П.".

Супрацоўнік царквы з ініцыяламі "В.Б.", магчыма, — мінчук Уладзімер Банько. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён пазначыў, што працуе ў рускай праваслаўнай царкве ў Сафіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі