Пры рэстаўрацыі царквы ў Ноўгарадзе знайшлі мошчы Харыціны, "князёўны літоўскай"
Харыціна Літоўская
Пры рэстаўрацыі царквы апосталаў Пятра і Паўла ў Вялікім Ноўгарадзе знайшлі мошчы Харыціны, "князёўны літоўскай", паведамляе мясцовая епархія РПЦ. Цяпер мошчы захоўваюцца ў Спаскім саборы Свята-Юр'ева манастыра. А Беларуская Праваслаўная Царква нагадвае, што яе імя ўключана ў спіс беларускіх святых.
Харыціна жыла ў XIII стагоддзі. Верагодна, нарадзілася на тэрыторыі Беларусі. Мяркуецца, што яна паходзіла з роду літоўскіх князёў, сваякоў Міндоўга, які якраз ствараў ВКЛ ("родам была каралеўства Літоўскага"). Разам з бацькамі перабралася ў Полацк, а пасля трапіла ў Ноўгарад, была ігуменняй манастыра. Памерла ў 1281 годзе. Яе мошчы доўга шукалі. Цяпер жа РПЦ сцвярджае, што знайшлі з дапамогай археолагаў (шукалі пахаванне каля храма).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.